Габрыель Фарэнгейт
Даніэль Габрыель Фарэнгейт (24 мая 1686, Гданьск — 16 верасня 1736) — нямецкі фізік, інжынер і шклярнік; больш за ўсё вядомы як вынаходнік ртутнага тэрмометра і названай у яго гонар тэмпературнай шкалы. Большую частку свайго жыцця правёў у Галандыі. Фарэнгейты былі нямецка-ганзейскай купецкай сям’ёй. Пасля смерці сваіх бацькоў Фарэнгейт некаторы час вывучаў гандлёвую справу; пазней заняўся актыўнымі даследаваннямі і эксперыментамі. З 1717 года Даніэль шмат падарожнічаў, паспеўшы пабываць у Берліне, Гале, Лейпцыгу, Дрэздэне і Капенгагене. Падчас сваіх вандровак Даніэль пазнаёміўся з Оле Ромерам, Крысціянам Вольфам і Готфрыдам Лейбніцам. У 1717 годзе Фарэнгейт пасяліўся ў Гаазе і заняўся шкляной справай; вырабляў барометры, вышынямеры і тэрмометры. З 1718 года Даніэль пачаў чытаць у Амстэрдаме лекцыі па хіміі; у 1724 годзе пабываў з візітам у Англіі, дзе ў тым жа годзе быў абраны ў чальцы Каралеўскага таварыства. Памёр Фарэнгейт у Гаазе. Сваю знакамітую шкалу тэмпературы Даніэль апісаў у 1724 годзе. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia