Габі Кікі
Габі Кікі (нар. 15 лютага 1995) — камерунскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Актабэ». Клубная кар’ераЗ дзяцінства да 2015 года знаходзіўся ў сістэме клуба «Бомс», у сезоне 2016 выступаў за «Эдынг Спорт». У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Дынама» з Мінска, аднак не падышоў[3] і неўзабаве далучыўся да магілёўскага «Дняпра», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[4]. Здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды, гуляў у асноўным на пазіцыі апорнага паўабаронцы, часам выступаў як цэнтральны абаронца. У ліпені 2018 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», падпісаўшы кантракт да канца 2019 года[5]. У складзе брэсцкай каманды таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У чэрвені 2019 года падоўжыў кантракт да канца 2021 года[6]. У сезоне 2019 у якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дапамог дынамаўцам стаць чэмпіёнамі Беларусі. Заставаўся трывалым іграком асновы дынамаўцаў і ў 2020 годзе. У студзені 2021 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух»[7], дзе таксама стаў іграком стартавага складу. У студзені 2022 года падпісаў кантракт з ціраспальскім «Шэрыфам»[8]. У студзені 2024 года папоўніў склад казахстанскага «Актабэ». Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia