Гадкі я 4
«Гадкі я 4» (англ.: Despicable Me 4) — амерыканскі анімацыйны фільм-камедыя ад Illumination і Universal Pictures. З’яўляецца працягам мультфільма «Гадкі я 3»(2017) і шостай карцінай франшызы «Гадкі я». Рэжысёрам выступіў Крыс Рэно, сарэжысёрам — Патрык Дэлаж, сцэнарыстамі — Майк Уайт і Кен Даурио . Галоўных персанажаў агучылі Стыў Карэл, Крыстэн Уіг, П’ер Кофен, Міранда Косгроўв і Стыў Куган. Выйшаў у кінатэатрах ЗША 3 ліпеня 2024 года. Сюжэт
Ролі агучвалі
Неаб’яўленых персанажаў агучылі Стывен Кольбер, Хлоя Файнмен і Крыс Рэно. ВытворчасцьРаспрацоўка «Гадкага я 4» пачалася ў верасні 2017 года[1]. У лютым 2022 года выхад мультфільма быў афіцыйна пацверджаны, а Рэно быў прызначаны рэжысёрам, Дэлаж — сарэжысёрам, а Уайт — сцэнарыстам[2][3]. Вытворчасць стартавала да чэрвеня 2022 года, а Стыў Карэл прыступіў да агучвання пасля «пары рэпетыцый»[4]. У студзені 2024 года стала вядома, што ролі ў мультфільме атрымалі Уіл Ферэл (Максім Ле Маль), Джоўі Кінг (Попі), Сафія Вергара (Валянціна), Стывен Кольбер, Хлоя Файнмен і Мэдысан Пола (Агнес)[5]. Супрадзюсерам стаў Брэт Хофман, сааўтарам сцэнарыя — Кен Даурио . Маркетынг
Першы трэйлер мультфільма выйшаў 28 студзеня 2024 года[6]. Рэліз«Гадкі я 4» выйшаў у амерыканскі пракат 3 ліпеня 2024 года[7]. УспрыманнеПа выніках апытання, праведзенага кампаніяй Fandango у снежні 2023 года, «Гадкі я 4» размясціўся на шостым месцы сярод самых чаканых фільмаў 2024 года[8]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia