Галавахордавыя
Галавахордавыя (Cephalochordata) — адзіны падтып бесчарапных хордавых жывёл. Маюць прымітыўную будову, хоць усе прыкметы хордавых у іх выразныя. АпісаннеДробныя (1,5—8 см даўжынёй) рыбападобныя марскія жывёлы. Чэрап адсутнічае. Цела складаецца з тулава і хваста, сціснута з бакоў, сегментаванае, з плаўніковай складкай (парных плаўнікоў няма). Цела пакрыта аднаслойным эпідэрмісам, пад ім знаходзіцца слой студзяністай злучальнай тканкі. Шкілет прадстаўлены хордай, якая пачынаецца ў пярэдняй частцы цела, перад мозгам. Косці адсутнічаюць. Крывяносная сістэма замкнёная, сэрца прадстаўлена скарачальным сасудам, кроў бясколерная (не ўтрымліва дыхальных пігментаў). Дыханне шчэлепнае. Мускулатура папярочна-паласатая, сегментаваная. Мозг адсутнічае, але маюцца дзве пары цэрэбральных долей і цэнтральная нервовая сістэма. Лічынкі плаваюць у вадзе з дапамогай раснічак. ПашырэннеПашыраны ў асноўным у тропіках, сустракаюцца ва ўмераных водах. Насяляюць мелкаводдзі. Звычайна трымаюцца на пясчаных грунтах, дзе закопваюцца, выставіўшы вонкі пярэднюю частку цела. Налічваецца каля 35 відаў, падзеленых на 3 сямействы. Асаблівасці біялогііКормяцца планктонам. Раздзельнаполыя, апладненне вонкавае. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia