Галавач (род грыбоў)
Галава́ч[1] (Calvatia) — род базідыяльных грыбоў сямейства дажджавіковых. АпісаннеПладовыя целы наземныя, розных памераў (ад 5 да 60 см), авальныя, шарападобныя, грушападобныя, плаўна пераходзяць да асновы ў баразнаватую ножку. У асобных відаў пладовае цела сядзячае. Мякаць белая з прыемным пахам і смакам, складаецца з камер, з узростам распыльваецца на споры і капіліцый. Арэал і экалогіяАдрозніваецца 35 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі трапляюцца галавач мешкападобны (Calvatia utriformis), галавач круглы (Calvatia caelata). Глебавыя сапратрофы. Растуць асобнымі экзэмплярамі і групамі пераважна на лугах і пашах. Пладовыя целы з’яўляюцца летам і восенню. ВыкарыстаннеМаладыя грыбы ядомыя. Некаторыя віды маюць біялагічна актыўнае рэчыва кальвацын. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia