Галава фаўна
«Галава фаўна» (італ.: Testa di fauno) — страчаная мармуровая скульптура Мікеланджэла, створаная ім каля 1488 —1489[заўв 1] гг. Звесткі пра творПа сведчаннях Вазары, гэтая скульптура была створана Мікеланджэла ў Садзе скульптур Медычы, як копія антычнай галавы «старога маршчыністага, кірпатага фаўна, які смяецца»[заўв 2][2]. Мікеланджэла трохі перарабіў выраз твару фаўна — рот адлюстраваў цалкам адкрытым, так што відаць было і язык, і ўсе зубы[3]. Ларэнца Цудоўны, убачыўшы гэты твор, пахваліў яго (хлопцу тады было 13 ці 14 гадоў), але зрабіў заўвагу, што ў старых не могуць быць цэлымі ўсе зубы. Мікеланджэла зламаў Фаўну адзін зуб і зрабіў у дзяснах ямку[3]. І Вазары і Кандзіві згодныя з тым, што менавіта гэтая гісторыя дапамагла хлопцу атрымаць прыхільнасць Ларэнца Медычы[4]. Уільям Уолес лічыць, што на момант стварэння статуі Мікеланджэла было ўжо 15 гадоў, а значыць ён ужо быў адносна дарослым, і гэтая гісторыя больш нагадвае прыгожую легенду[5]. Эрыка Шыльяна лічыць і само існаванне скульптуры няпэўным — ніякіх сведчанняў пра яе, акрамя расказу самога Мікеланджэла сваім біёграфам (Кандзіві і Вазары), не захавалася[6]. Мармуровая маска «Фаўн смяецца» у галерэі Барджэла лічыцца «страчанай» скульптурай Мікеланджэла. Яна не зусім адпавядае апісанню Вазары і Кандзіві, бо ў роце ёсць толькі два зубы, якія больш нагадваюць іклы, а паміж імі высоўваецца язык, але канчатковага адказу аб аўтарстве яшчэ няма[4]. Вобраз у мастацтвеЭміліа Дзочы стварыў мармуровую статую «Юны Мікеланджэла высякае „Галаву фаўна“» (1861). Статуя зараз захоўваецца ў Палацца Піцці. Вядомыя копіі статуі, створаныя Чэзарэ Дзочы, Генры Вулфам і іншымі. У біяграфічным рамане Карла Шульца «Камень і боль» гэтаму першаму скульптурнаму твору мастака прысвечаны раздзел «Фаўна смех»[7]:
ЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia