Геркулес (Мікеланджэла)
![]() Геркуле́с (таксама вядома іншая яе назва — Тэзе́й) (італ.: Ercole) — страчаная мармуровая скульптура Мікеланджэла, створаная ім каля 1492 —1493 гг. Звесткі пра статуюВазары згадвае, што Мікеланджэла высек статую Геркулеса з мармуру пасля смерці Ларэнца Цудоўнага. Ён апісвае гэтую статую як «дзіўную рэч»[1]. Вядома, што статую купіла сям'я Строцы, каб усталяваць яе ў Палацца Строцы ў Фларэнцыі (1506). Ужо ў 1529 годзе Філіпа Строцы прадаў яго Джавані Батыста дэла Пала(італ.: Giovanni Battista della Palla), а той адправіў яе ў падарунак каралю Францыі Францыску I[2]. У 1594 годзе, падчас праўлення Генрыха IV, Геркулеса была ўстаноўлена ў садках Фантэнбло (фр.: Jardin de l'Etang)[3][4]. З 1713 года, калі сады былі разбураны, пра лёс гэтай працы Мікеланджэла нічога не вядома[5]. Вобраз у мастацтвеЗамалёўка Рубенса Юны Геркулес (каля 1600 —1640 гг.), зроблена са статуі Мікеланджэла. Статуя Геркулеса, « волата, што грозна абапіраецца на паліцу», згадваецца ў біяграфічным рамане Карэла Шульца « Камень і боль»[6]. Крыніцы
Літаратура
Для далейшага чытання(Працы прадстаўлены ў храналагічным парадку)
|
Portal di Ensiklopedia Dunia