Галоўная віленская школа![]() Галоўная віленская школа (Szkoła Główna Wileńska) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Вільні канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў; спадчынніца заснаванай у 1579 годзе езуіцкай Акадэміі і ўніверсітэта і папярэдніца заснаванага ў 1803 годзе Імператарскага Віленскага ўніверсітэта, адыграла важную ролю ў развіцці асветы, навукі і культуры Літвы і Беларусі. ГісторыяПасля скасавання ў 1773 годзе ордэна езуітаў віленская Акадэмія, якая ім належала, і ўніверсітэт былі пры актыўным удзеле былога езуіта, матэматыка і астранома Марціна Пачобута-Адляніцкага рэарганізаваны ў Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага (Schola Princips Magni Ducatus Lithuaniae) (1780). У яе вядзенне перадаваліся ўсе навучальныя ўстановы краю. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай яна была перайменавана ў Галоўную віленскую школу:
У распрацоўцы статута прымаў чынны ўдзел Пачобут-Адляніцкі. За Галоўнай віленскай школай захаваліся правы ўстановы, кіруючай навучальнымі ўстановамі Літвы і Беларусі, і даходы паезуіцкіх маёнткаў. У школе з’явілася кафедра прыгожых мастацтваў на чале з жывапісцам Францішкам Смуглевічам і было ўзмоцнена выкладанне хіміі. Рэктарам да 1799 года заставаўся Пачобут-Адляніцкі. Яго змяніў юрыст і эканаміст Геранім Страйноўскі. Пры Пачобуце-Адляніцкім з’явіліся кафедра прыгожых мастацтваў, універсітэцкі батанічны сад, у 1781 годзе быў заснаваны медыцынскі факультэт. Па яго ініцыятыве былі запрошаны вядомыя навукоўцы ![]()
![]() Выкладалі таксама іншыя вядомыя навукоўцы — выхаванец Галоўнай школы, батанік Станіслаў Баніфацы Юндзіл (Stanisław Bonifacy Jundziłł; 1761—1847), польскі матэматык Францішак Нарвойш (Franciszek Narwojsz; 1742—1819) і многія іншыя. З 1797 года прафесарам хіміі быў Анджэй Снядэцкі (Jędrzej Śniadecki; 1768—1838). У 1789—1794 ваенную інжынерыю і картаграфію ў Літоўскай школе інжынернага корпуса пры Галоўнай школе выкладаў архітэктар Лаўрынас Стуока-Гуцявічус (Wawrzyniec Gucewicz; 1753—1798), яе прафесар з 1793 года; пазней, пасля падаўлення паўстання 1794 года, выкладаў таксама ў 1797—1798 гадах. Яго вучань Міхал Шульц (Michał Szulc; 1769—1812). скончыў Галоўную школу ў 1788 годзе са ступенню доктара філасофіі і ў 1797 годзе стаў стаў ад’юнктам прафесара, пазней — прафесарам і ўзначаліў кафедру архітэктуры. Вучоны-гігіеніст Аўгуст Бекю (August Ludwik Bécu; 1775—1824). скончыў навучанне ў Галоўнай школе са ступенню доктара філасофіі (1789), пазней атрымаў ступень доктара медыцыны (1793) і з 1797 года чытаў курсы паталогіі, тэрапіі, фармацэўтыкі, фізіялогіі. Сярод выхаванцаў Галоўнай школы таксама ваенны інжынер і архітэктар, гісторык і даследчык літоўскай міфалогіі Тэадор Нарбут (Teodor Narbutt; 1784—1864), які ў 1799—1803 гадах навучаўся тут інжынернай справе; Падпісаным 4 (16) красавіка 1803 года імператарам Аляксандрам I актам Галоўная віленская школа пераўтварылася ў імператарскі Віленскі ўніверсітэт. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia