Геранім Страйноўскі
Іеранім Страйно́ўскі[5] (польск.: Hieronim Stroynowski; 20 верасня 1752 — 5 жніўня 1815) — асветнік, правазнавец, эканаміст, рэлігійны дзеяч. Біяграфічныя звесткіНарадзіўся ў сяле Ходачкава (Крэмэнэцкі раён Цярнопальская вобласць, Украіна)[5][6]. Адукацыю атрымаў у навучальных установах ордэна піяраў, членам якога быў у 1776—1788 гадах. 3 1776 года выкладаў у Варшаўскім калегіуме. 3 1780 года прафесар кафедры натуральнага права Галоўнай школы ВКЛ у Вільні, у 1799—1806 гадах яе рэктар (у 1803 годзе пры яго ўдзеле пераўтворана ва ўніверсітэт). 3 1789 года ўдзельнічаў у рабоце Адукацыйнай камісіі і камісіі па падрыхтоўцы праектаў цывільнага і крымінальнага кодэксаў. Член Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу і Варшаўскага таварыства сяброў навукі. 3 1806 на царкоўных пасадах, з 1814 года біскуп віленскі. СветапоглядАсноўны яго твор «Навука права натуральнага, палітычнага, палітычнай эканоміі і права народаў» (Вільня, 1785), які вытрымаў 5 выданняў, у т.л. на рускай мове (1809), выкарыстоўваўся як падручнік для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны. Іеранім Страйноўскі стаяў на пазіцыях дэізму і прызнаваў існаванне Бога ў якасці безаблічнай першапрычыны свету, які затым развіваецца на ўласных законах. У гнасеалогіі прытрымліваўся прынцыпаў сенсуалізму, галоўнай крыніцай пазнання лічыў адчуванне. Асновай яго сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра натуральны парадак рэчаў і як вынік яго — натуральнае права. Людзі, на яго думку, могуць быць шчаслівыя толькі праз глыбокае пазнанне і поўнае захаванне гэтага права; адыход чалавека або грамадства ад дакладных і разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы, беспарадкі. 3 натуральных правоў і прыроднай роўнасці людзей І. Страйноўскі выводзіў сацыяльныя правы і абавязкі, да якіх адносіу вечныя і нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, недатыкальнасці ўласнасці, недапушчальнасць ужывання сілы ў адносінах да іншых людзей, за выключэннем выпадкаў самаабароны. Ажыццяўленне на практыцы прынцыпаў натуральнага права І. Страйноўскі разглядаў у якасці крытэрыяў «ісціннасці» або «няправільнасці» пэўнага сацыяльна-палітычнага ладу. Эпітафія![]() HIERONYMO COMITI STRZIEMEN STROYNOWSKI
У універсітэцкім касцёле Святога Яна ў Вільні ў 1828 годзе быў устаноўлены помнік Страйноўскаму. Ён быў збудаваны ў сцяны левага (паўночнага) нефа храма на сродкі, сабраныя выкладчыкамі ўніверсітэта і гараджанамі (621 рубель 86 капеек)[7]. Помнік, збудаваны па праекце архітэктара Караля Падчашынскага, утвараюць эпітафія на латыні на белай мармуровай пліце і бюст працы скульптара Казіміра Ельскага. Эпітафію апраўляюць дзве пары пілястраў, злучаных авальным паўскляпеннем. Две высокія свяцільні паміж пілястрамі сімвалізуюць высокі ранг біскупа і рэктары. На пілястрах стаяць дзве фігуры анёлаў, якія смуткуюць з апушчанымі, гэта значыць згаслымі паходнямі жыцця ў руках. Побач з імі стаяць слязніцы (лац.: lacrimatoria). Да падножжа помніка прымацавана металічная пліта з гербам Страйноўскіх «Стшэмень» (польск.: Strzemię), сродкі на якую ахвяраваў граф Адам Храптовіч. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia