Галоўны корпус Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны
Галоўны корпус Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны — будынак у Гомелі, размешчаны па Савецкай вуліцы, 104. Пабудаваны ў 1973 годзе па праекце архітэктара С. Пеўнага. АрхітэктураПрамавугольны ў плане з развітым цокальным паверхам, які значна выступае за плоскасць фасадаў асноўнага 5-павярховага аб’ёму і стварае своеасаблівую тэрасу. Дзве вонкавыя лесвіцы вядуць да сіметрычна размешчанага галоўнага уваходу з вялікім казырком, які абапіраецца на 2 круглыя калоны. Планіроўка калідорная з 2-баковым размяшчэннем навучальных аўдыторый, лабараторый, адміністрацыйных, службовых і іншых памяшканняў. Пластыку галоўнага фасада ўтварае рытм прамавугольных вокнаў і вертыкальных лапатак. Сцены цокальнага паверху абліцаваны цёмна-шэрымі гранітнымі плітамі, завершаны парапетам. У аздабленні фасадаў выкарыстана светлая мармуровая крошка, паглыбленыя часткі сцен цямнейшыя. Аконныя блокі абліцаваны чорным пластыкам і алюмініевым профілем. Спалучэнне гарызантальных і вертыкальных чляненняў на фасадзе, выразнасць ліній, выразнасць сілуэту і аб’ёмна-прасторавага рашэння надаюць будынку строгасць і скончанасць. Для аздаблення інтэр’ераў выкарыстаны мармур, падвесныя столі, мазаіка, дрэва, тынкоўка. У корпусе знаходзяцца рэктарат, бібліятэка, эканамічны і фізічны факультэты, навукова-даследчы сектар, лабараторыі і інш. памяшканні. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia