Галубова (Расонскі раён)
Галубо́ва[1] (трансліт.: Halubova, руск.: Голубово) — вёска ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарбачэўскага сельсавета. У 1939—1954 гадах цэнтр Круцікаўскага сельсавета. У 1954—1964 гадах вёска ўваходзіла ў склад Дудчынскага сельсавета[2], да сакавіка 1977 года — у склад Гарбачэўскага сельсавета[3], да 8 красавіка 2004 года — у склад Заборскага сельсавета[4]. У літаратурыГалубова згадваецца ў апавяданні «Рыбак Родзька» са зборніка «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага. Родзька, галоўны герой апавядання, расказвае, што ля вёскі Галубова ёсць азярынка, куды ўлетку падыходзілі шмат смелых людзей, але раптам знікалі ў прорве. Паводле паданняў, калісьці там было вялікае возера, дзе кожную зіму лавілі рыбу асташы, рыбакі з ваколіц горада Асташкаў у Расіі. Праз нейкі час, у сувязі з містычным здарэннем, людзі закінулі возера і яно зарасло. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia