Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях
«Шля́хціц Зава́льня, або́ Белару́сь у фантасты́чных апавяда́ннях» (польск.: Szlachcic Zawalnia, czyli Białoruś w fantastycznych opowiadaniach) — няскончаны празаічны зборнік Яна Баршчэўскага, выдадзены ў 1844—1846 гадах у чатырох кнігах. Аўтарская прадмова датуецца 8 верасня 1844 года, горад Санкт-Пецярбург. На беларускай мове твор упершыню выйшаў у 1990 годзе ў перакладзе Міколы Хаўстовіча. ГісторыяАпавяданні выходзілі ў 1844—1846 гадах у Санкт-Пецярбургу чатырма невялікімі часткамі разам з артыкулам Рамуальда Падбярэскага «Беларусь і Ян Баршчэўскі». Першыя тры тамы друкаваліся ў тыпаграфіі Караля Края выдавецтвам Яна Эйнерлінга. Апошні том выдаваў сам аўтар у друкарні Эдуарда Пратца[1]. У аснову ляглі беларускія народныя легенды і апавяданні, сабраныя Баршчэўскім да гэтага. Паводле гісторыка беларускай літаратуры Рамуальда Зямкевіча, выбар аўтарам польскай мовы абумоўлены тагачаснай забаронай друку па-беларуску[2]. Пры гэтым зборнік усё ж мае словы, урыўкі і песні на беларускай мове, запісаныя аўтарам лацінкай[1]. У 1916 годзе у віленскай газеце «Гоман» з’явілася некалькі казак з «Шляхціца Завальні», перакладзеных на беларускую мову Янам Станкевічам[3]. У 1917 годзе дзве казкі былі надрукаваны асобнымі брашурамі — «Начэпнасьць» і «Чорнакніжнік і зьмея, што вылупілася с пятушынаго яйца», — якія, аднак, не атрымалі шырокай вядомасці: згодна з загадам Галоўліта БССР № 33 ад 3 чэрвеня 1937 годзе гэтыя дзве брашуры, у ліку іншых кніг шкоднага зместу, падлягалі адабранню з бібліятэк і навучальных устаноў рэспублікі; прычынай, магчыма, была асоба перакладчыка. У 1971 годзе казкі «Пра чарнакніжніка і змяю, што вывелася з яйка, знесенага пеўнем» у перакладзе Максіма Гарэцкага і «Белая сарока» ў перакладзе Вячаслава Рагойшы былі ўключаны ў хрэстаматыю «Беларуская літаратура XIX стагоддзя», а ў 1977 годзе ў дакументальным зборніку «Пачынальнікі: з гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст.» былі прадстаўлены тры ўводныя раздзелы («Колькі слоў ад аўтара», «Нарыс Паўночнай Беларусі», «Шляхціц Завальня») у перакладзе Генадзя Кісялёва. У 1981 годзе за пераклад кнігі ўзяўся Уладзімір Мархель, які сваю працу так і не закончыў. Поўны жа пераклад «Шляхціца Завальні», выкананы Міколам Хаўстовічам, быў апублікаваны толькі ў 1990 годзе. СюжэтАпавяданне вядзецца ад асобы Янкі, былога вучня езуіцкай школы, які прыязджае ўзімку пагасціць да свайго дзядзькі, пана Завальні ў сядзібу на паўднёвым беразе возера Нешчарда. Пан Завальня часта прымае да сябе на начлег падарожных, што ў кепскае надвор’е праходзяць праз замёрзлае возера і патрабуюць дзе спыніцца. У абмен на вячэру і месца для начлегу, Завальня просіць падарожных апавядаць яму гісторыі перад сном. Гэтыя гісторыі, што часта маюць фантастычны і містычны характар, пераказвае чытачу Янка. Акрамя гісторый, расказаных падарожнымі, у зборніку знаходзяцца некалькі частак з успамінамі і разважаннямі самога Янкі («Нарыс Паўночнае Беларусі», «Успаміны пра наведванне роднага краю», «Полацак», «Думкі самотніка», «Таварыш у падарожжы»). Персанажы асноўнай сюжэтнай лініі:
КампазіцыяКампазіцыйна «Шляхціц Завальня» складаецца з трыццаці васьмі частак: апавяданняў-прыпавесцей, устаўных навел, лірычных адступленняў і ўспамінаў, звязаных паміж сабой асобай слухача і каментатара апавяданняў шляхціца Завальні.
ПраблематыкаУ «Шляхціцы Завальні» Ян Баршчэўскі закранае шэраг пытанняў, звязаных з беларускай нацыянальнай думкай. Ім робіцца спроба геаграфічнага апісання краю, яго гісторыі і эканамічнага стану. Асаблівая ўвага надаецца характарыстыцы нацыянальнага характару беларусаў і іх светапогляду[4]. Кніга напісана на польскай мове і скіравана да адукаваных землякоў, якія не ведаюць беларускай мовы. Ян Баршчэўскі сваім творам імкнуўся пазнаёміць суайчыннікаў з уяўленнямі беларускага народу і філасофіяй яго паняццяў[5]. Інтэрпрэтацыі
Пры дапамозе сістэмы вобразаў-сімвалаў выказваецца асноўная думка кнігі: Беларусь — гэта край, які мае сваю гісторыю; гэта край, мінулае якога было куды шчаслівейшае, чым сённяшні дзень; край, насельніцтва якога — асобны народ, які можа й павінен жыць паводле законаў ды традыцый сваіх продкаў. Беларусам трэба толькі ўспомніць сваё слаўнае мінулае, тых, хто загінуў за волю ды незалежнасць Бацькаўшчыны; каб іх сэрцы прасякліся мужнасцю, гонарам за сваіх продкаў, што дасць ім адвагу ісці сваім шляхам. Найбольш яскрава ідэю кнігі выяўляе сімвалічны вобраз Плачкі. Пераасэнсаваўшы галоўны вобраз «Трэнасу» М. Сматрыцкага, пісьменнік надае яму значэнне галоўнага ідэйнага стрыжня твора, што звязвае разрозненыя апавяданні-прытчы ў цэласны малюнак. Толькі згадаўшы пра яе ў першым томіку (чатыры першыя апавяданні), Я. Баршчэўскі робіць Плачку цэнтральным вобразам ва ўсіх астатніх. Яе бачаць толькі ў Беларусі, на месцах знакамітых бітваў, на могілках, дзе пахаваны славутыя героі. Яна прыносіць сюды кветкі, плача па сваіх дзецях, якія — трэба думаць — або загінулі, або ім яна не можа «даверыць таямніцу свайго сэрца». Просты люд з прычыны сваёй неадукаванасці, а шляхта ды паны з-за сваёй неразумнасці ды палахлівасці не могуць зразумець Плачку. А гэта з’яўляецца прычынаю яе слёз. Забытая амаль усімі Плачка-Беларусь мусіць апрануць сялянскі строй, бо вышэйшыя класы беларускага грамадства адвярнуліся ад яе. Паны і шляхта нічога не хочуць ведаць пра Плачку, пагардліва глядзяць на сялянскую сірату. Наадварот, яны звязваюцца з Чарнакніжнікам, аддаюць свой край пад уладу Белай Сарокі, гаспадыні Паўночнай краіны (алегарычны вобраз Кацярыны II), а самі ў вобліку мядзведзяў вартуюць яе багацці. Малюнак, створаны Я. Баршчэўскім, адпавядаў рэальнаму стану нацыянальнага жыцця ў Беларусі. Нацыянальна свядомых людзей былі толькі адзінкі. Але яны былі, і пісьменнік верыць ў лепшае будучае свайго краю, спадзяецца, што паны і шляхта павернуцца да мясцовых праблемаў, мясцовага жыцця, традыцыяй. Ёсць ужо людзі (Сын Буры, Пакутны Дух), якія ведаюць, хто такая Плачка, сваёй дзейнасцю імкнуцца пашыраць веды пра яе. Шляхціц Завальня ды асобныя яго госці таксама разумеюць Плачку. АцэнкіЛітаратар Альгерд Бахарэвіч параўноўвае творчасць Баршчэўскага з братамі Грым[6]:
Выданні
Экранізацыі
Тэатральныя пастаноўкі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia