Галіна Аляксандраўна Флікоп-Світа
Галіна Аляксандраўна Флікоп-Світа (нар. 13 лістапада 1984, Ліда) — беларуская гісторык мастацтва. Спецыялістка па іканаграфіі ўніяцкіх храмаў Беларусі XVII—XIX стагоддзяў. Кандыдат мастацтвазнаўства (2014)[1]. Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2][3]. БіяграфіяСкончыла ў 2007 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «мастак народных рамёстваў». З 2007 па 2009 гады працавала дырэктарам Лылойцінскага цэнтральнага дома культуры Смаргонскага раёна[1]. У 2009 годзе скончыла магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, у 2010 годзе скончыла магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі[1]. У 2012—2018 гадах старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь[1]. У 2013 годзе скончыла аспірантуру Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У 2014 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Мастацкія і іканаграфічныя асаблівасці іканапісу грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII — першай паловы XIX ст.». З 2013 года навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі[1]. Навуковая дзейнасцьДаследуе рэлігійнае мастацтва, інтэр'еры ўніяцкіх храмаў Беларусі XVII—XIX стагоддзяў. Аўтарка больш як 120 навуковых публікацый. Сям’яУ шлюбе з Іванам Світам. Выхоўвае дачку Міраславу. БібліяграфіяКнігі
Абраныя артыкулы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia