Галіна Аляксееўна Бярозава
Галіна (Ганна) Аляксееўна Бяро́зава (укр.: Галина Олексіївна Березова,15 чэрвеня 1909, Санкт-Пецярбург — 24 кастрычніка 1997, Кіеў) — украінская артыстка балета, балетмайстар, педагог. Заслужаны артыст Украінскай ССР (1941). БіяграфіяГаліна Бярозава нарадзілася 2 (15) чэрвеня 1909 года ў горадзе Санкт-Пецярбург. У 1925 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (педагог А. Я. Ваганава), у 1937 годзе — рэжысёрскі факультэт Ленінградскай кансерваторыі. У 1925—1933 — салістка балета, у 1933—1937 — асістэнт А. Я. Ваганавай — мастацкага Кіраўніка балетнай трупы Тэатра Кірава. У 1937—1941 — мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар, у 1944—1947 — балетмайстар Тэатра імя Шаўчэнкі, у 1942—1944 — харэограф Тэатра імя Абая. У 1945—1966 мастацкі кіраўнік і педагог, з 1972 года — педагог Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча. У 1969—1973 выкладала на кафедры харэаграфіі Інстытута культуры імя А. Я. Карнейчука (Кіеў). Сярод яе вучняў — Ала Гаўрыленка, Аляксей Гоман і іншыя. У 1966—1972 — мастацкі кіраўнік Народнага ансамбля класічнага танца (Кіеў). ТворчасцьПаставіла балеты «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага (1937, 1942), «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага(1937), «Бахчысарайскі фантан» і «Каўказскі палоннік» (абодва — 1938), «Лілея» (1940, 1945), «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага; «Фея і чабан» Яфімава (1961), «Незвычайны дзень» Сільванскага (1964). З’яўляецца першым рэжысёрам балета «Лілея» К. Данькевіча (1940, 1945, Кіеў, Тэатр оперы і балета імя Тараса Шаўчэнкі; Харкаў, 1946, Тэатр оперы і балета імя Мікалая Лысенкі). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia