Галіна Валянцінаўна Таўлай
Галіна Валянцінаўна Таўла́й[2] (22 верасня 1946, Мінск) — беларускі этнамузыколаг. Кандыдат мастацтвазнаўства (1983). БіяграфіяДачка В. П. Таўлая[2]. Скончыла Беларускую кансерваторыю (1970). У 1965—1973 гадах выкладала ў музычных школах Мінска. 3 1985 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Беларускай АН. 3 1996 года Расійскім інстытуце гісторыі мастацтваў. Навуковая дзейнасцьДаследуе праблемы функцыянавання, стылістыкі, этнаграфічнага кантэксту, музычнай тыпалогіі, мелагеаграфіі беларускага песеннага фальклору. Аўтар манаграфіі «Беларускае купалле. Абрад, песні» (1986), музычных раздзелаў у тамах серыі «Беларуская народная творчасць»: «Сямейна-бытавыя песні» (1984), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), «Сацыяльна-бытавыя песні» (1987), «Радзіны: Абрад, песні» (1998). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia