Галіна Гаўрылаўна Азгур
Галіна Гаўрылаўна Азгур (у дзявоцтве Гарэлава; 2 ліпеня 1921, Пакроўскае[d], Маскоўская губерня — 12 жніўня 2015[1], Мінск) — беларускі мастак-жывапісец, жонка скульптара Заіра Азгура[2]. БіяграфіяНарадзілася 2 ліпеня 1921 года ў с. Пакроўскае Маскоўскай губерні ў сям’і расійскага мастака-рэаліста Гаўрылы Гарэлава. Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымала ў свайго бацькі. Браты Галіны — Расціслаў і Юрый таксама сталі мастакамі. У 1942 годзе скончыла Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года. Яе настаўнікам быў выбітны мастак-пейзажыст Васіль Бакшэеў[3]. У 1945 годзе пабралася шлюбам з Заірам Азгурам і пераехала ў Мінск. Член Беларускага саюза мастакоў з 1946 года. Актыўны ўдзел у мастацкіх выстаўках брала з 1947 года[3]. Памерла 12 жніўня 2015 года ў Мінску. ТворчасцьПрацавала ў станковым жывапісе ў галіне лірычнага пейзажа. Асноўныя творы: палотны «Жніво», «Вясна», «Канец сакавіка», «Вечар. Май», «Яшчэ бялее снег», «Свіслач вясной», «Зелянее», «Родны край», «Разліў», «Ускраіна Мінска», «Салаўінае лета»[3]. Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ[3], прыватных калекцыях. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia