Галіна Леанідаўна Галкоўская
Галіна Леанідаўна Галкоўская — беларускі тэатральны рэжысёр, педагог, кандыдат мастацтвазнаўства. БіяграфіяВыпускніца Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (Майстэрня лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР В. Цюпы і В. Раманоўскага). Скончыла дактарантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (дысертацыя на тэму «рэжысёрскага мастацтва музычнага тэатра Беларусі другой паловы XX — пачатку XXІ стст.»), аўтар манаграфіі «Студыйныя тэатры Беларусі 1980 — мяжы 1990-х гг.». З 6 верасня 1996 года рэжысёр-пастаноўшчык Вялікага тэатра Беларусі. На сцэне тэатра ажыццявіла пастаноўкі дзіцячых мюзіклаў і опер. Кар’ераРэжысёр-пастаноўшчык музычнай камедыі «Мая жонка — манюка» В. Ільіна і В. Лукашова ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры (2010 г.). У розныя гады ажыццявіла ў Вялікім тэатры пастаноўкі шэрагу нацыянальных праектаў: урачысты канцэрт, прысвечаны візіту Яго Высокапраасвяшчэнства Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Рэспубліку Беларусь, канцэрты да адкрыцця Дзён культуры Расіі і Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, грамадска-культурнай акцыі «Беларусь у маім сэрцы». Пастаноўшчык шматлікіх арыгінальных тэатралізаваных праектаў, сярод якіх навагоднія канцэрты-сюрпрызы, «Канцэрт да Дня ўсіх закаханых», бенефісы народных артыстаў Беларусі Наталлі Рудневай, Віктара Чарнабаева, кампазітара Сяргея Картэса, галоўнага хормайстра тэатра Ніны Ламановіч, эксперыментальны праект «Опера-мадэрн» і інш. Сцэнарыст і рэжысёр-пастаноўшчык аднаго з найбольш папулярных праектаў тэатра «Вялікі навагодні баль у Вялікім тэатры» ў 2010, 2011, 2012, 2013 гадах. Шмат творчага увагі рэжысёр надала распрацоўцы і ўкараненню новых форм тэатральнай пастаноўкі ў жанры камернага музычнага тэатра. Выступіла аўтарам і рэжысёрам-пастаноўшчыкам шэрагу арыгінальных праграм у камернай зале имя Л. П. Александроўскай, сярод якіх: тэатралізаваныя канцэрты-жарты «Срэбнае стагоддзе» і «Мастацтва спакушэння», канцэрт інструментальнага трыа «Ларэлея» «Прывітанне кахання», камічная опера «Мядзведзь» С.Картэса. Прымала ўдзел у міжнародных оперных фестывалях, у тым ліку ў Швейцарыі і Германіі. Пастаноўкі
і іншыя. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia