Галіна Мікалаеўна Букаціна
Галіна Мікалаеўна Букаціна (нар. 27 студзеня 1960, Маладзечна) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяГаліна Букаціна нарадзілася ў Маладзечна. Скончыла 5 школу ў тым жа горадзе. З 1977 па 1981 год год вучылася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс В. Раеўскага)[1]. З 1981 года актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску. ТворчасцьВалодае шырокім творчым дыяпазонам, унутраным псіхалагізмам, багаццем пластычных сродкаў. Сярод роляў: Ізабела («П’емонцкі звер» А. Курэйчыка), фрау Лора («Дадому» А. Паповай), Гала («…Таму што люблю…» паводле п’есы А. Паповай «Дзень карабля»), Бона («Чорная нявеста» А. Дударава), Лідка, Русалка («Радавыя», «І быў дзень…» А. Дударава), Стэла («Пагарэльцы» А. Макаёнка), Аня («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Служанка («Марлен… Марлен…» Дз. Мінчонка), Сімона Ціру, Муза («Мадам Боншанс», «Ружа ў чыстым полі» У. Драздова), Марта («За двума зайцамі» М. Старыцкага), Люба («I смех, і слёзы, і любоў» паводле У. Набокава), Трусіна («Мудрацы…» А. Астроўскага), Марта-Ісабель («I паміраючы дрэвы стаяць» А. Касоны), Алена («Мяшчане» М. Горкага), Маргарыта («Генрых VII» У. Шэкспір) і інш. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia