Галіна Радзівонаўна Лукашэнка
Галі́на Радзівонаўна Лукашэ́нка (да шлюбу Жаўняро́віч; нар. 1 снежня 1955, Рыжкавічы, цяпер у складзе Шклова) — жонка першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. БіяграфіяСкончыла гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1975 годзе ажанілася з Аляксандрам Лукашэнкам, з якім вучыліся ў адной школе. Разам паступілі ў інстытут і пераехалі ў Рыжкавічы. Нарадзіла двух сыноў — Віктара і Дзмітрыя. Пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка быў абраны прэзідэнтам Беларусі, засталася ў Рыжкавічах, куды прэзідэнт прыязджае не часта[2]. У афіцыйных мерапрыемствах Галіна Радыёнаўна не ўдзельнічае, за мяжу не ездзіць. Працавала загадчыцай дзіцячага садку. У 1998 годзе прызначаная кіраўніком Магілёўскага аблвыканкама ў сферы аховы здароўя і санітарна-курортнага лекавання. 8 студзеня 2010 года ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3]. У 2022 годзе Галіна Лукашэнка трапіла ў санкцыйныя спісы ЗША[4] і Аўстраліі[5] (сакавік), Украіны (кастрычнік)[6] і Новай Зеландыі (лістапад)[7]. 27 студзеня 2025 года была ўнесена ў санкцыйны спіс Канады[8][9]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia