Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка
Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка (нар. 23 сакавіка 1980[1]) — сын Аляксандра Лукашэнкі. Займае пасаду старшыні цэнтральнага савета беларускага рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», таксама з’яўляецца членам НАК Беларусі. БіяграфіяСкончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абараніў дыплом на тэму: «Выступ беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне». Служыў у адным з элітных пагранічных падраздзяленняў па барацьбе з кантрабандай і нелегальнай міграцыяй. Капітан запасу. 6 ліпеня 2006 года абраны членам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. З 11 снежня 2006 года — член арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і забеспячэнні ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXIX летніх Алімпійскіх гульнях і XIII Паралімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне (Кітай). Ганаровы консул Эфіопіі ў Беларусі[2]. Жонка — Ганна Лукашэнка. Паводле Беларускага расследавальніцкага цэнтра, у 2018 і 2020 гадах Ганна зарабіла ў «Гандлёвым доме БелАЗ» каля 100 тысяч долараў, а ўладальнікі кампаній-партнёраў гандлёвага дому—людзі набліжаныя да Дзмітрыя і Ганны Лукашэнак[3]. Таксама Ганна Лукашэнка піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук[4]. Узнагароды
Міжнародныя санкцыі2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. У рашэнні Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года Дзмітрый Лукашэнка пазначаны як «бізнесмен з актыўным удзелам у фінансавых аперацыях з сям’ёй Лукашэнкі »[6]. Еўрапейскія санкцыі зняты 15 лютага 2016 года[7]. 21 чэрвеня 2021 года як сын Аляксандра Лукашэнкі і бізнесмен, старшыня дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», зноў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[8]. Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Дзмітрый Лукашэнка вядзе бізнес праз клуб і кантралюе шэраг кампаній, таксама ён быў на таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2020 года, такім чынам Дзмітрый Лукашэнка атрымлівае карысць ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае яго[9][10]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11], 7 ліпеня — Швейцарыя[12]. 2 снежня 2021 года Дзмітрый Лукашэнка і Прэзідэнцкі спартыўны клуб трапілі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[13], а таксама ў санкцыйны спіс Канады[14]. У 2022 годзе Дзмітрый Лукашэнка трапіў у чорны спіс Японіі[15]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia