Ганаровыя грамадзяне Светлагорска Ганаровыя грамадзяне Светлагорска — званне за выбітны ўклад у развіццё і росквіт горада Светлагорска.
Апісанне
Паводле Палажэння аб ганаровых грамадзянах Светлагорскага раёна, гэтае званне прысвойваецца за вялізны ўнёсак у развіццё горада і раёна, за выбітныя працоўныя поспехі, а таксама асобам, якія здзейснілі подзвіг, уславілі горад і раён сваёй творчасцю, спартыўнымі і іншымі дасягненнямі. Ганаровы грамадзянін Светлагорска атрымоўвае пасведчанне і грашовае заахвочванне. Кожнаму выплочваецца матэрыяльная дапамога да Дня незалежнасці, Дня горада і Новага года. Ганаровыя грамадзяне маюць магчымасць без чаргі абслугоўвацца ў медычных установах, бясплатна наведваць культурна-відовішчныя мерапрыемствы раёна, арганізавныя аддзелам культуры райвыканкама.
Званне «Ганаровы грамадзянін Светлагорскага раёна» (да 28 снежня 2007 года — «Ганаровы грамадзянін горада Светлагорска») прысвойваецца з 1979 года.
Спіс
1979 год
- Іван Міхайлавіч Плехаў — камандзір 4-га Гвардзейскага атрада бронекацераў Дняпроўскай вайсковай флатыліі, капітан 2-га рангу ў адстаўцы.
- Сяргей Пятровіч Хватаў — артылерыст 4-га Гвардзейскага атрада бронекацераў Дняпроўскай вайсковай флатыліі, капітан 1-га рангу ў адстаўцы.
- Георгій Ільіч Захараў — камандзір бронекацера «БКА-44» Дняпроўскай вайсковай флатыліі, капітан 1-га раніу ў адстаўцы.
1981 год
1984 год
- Павел Іванавіч Батаў — камандзір 65-й Армії, якая падчас Другой сусветнай вайны вызваляла тэрыторыю сучаснага Светлагорскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Двойчы Герой Савецкага Саюза.
1986 год
1991 год
1992 год
- Любоў Мартынаўна Галавач — былы лекар раённай лякарні (цяпер Светлагорская цэнтральная раённая лякарня), кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
- Антон Антонавіч Пількевіч — працаваў у будаўнічым трэсце № 20 на кіруючых пасадах (цяпер A AT «Будаўнічы трэст № 20»), былы старшыня Рады ветэранаў вайны і працы, Заслужаны будаўнік БССР, кавалер ордэнаў Чырвонай Зоркі, Айчыннай Вайны І ступені.
1996 год
1998 год
2001 год
2003 год
2006 год
2007 год
2010 год
- Баляслаў Казіміравіч Пірштук — былы старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэту, Намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
Літаратура
- Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск: Галіяфы, 2011. — 252 с. Ст. 126—128.
- Сивак А. Первый почётный гражданин района // Ранак-плюс. 2008. № 3. С. 2.
- Григорьев А. Ими гордится Светлогорск. Почётные граждане минувших лет II Ранак-плюс. 2006. № 37. С. 5.
- Сапоненко И. Почётных жителей стало больше // Ранак-плюс. 2006. № 39. С. 1.
- Березина А. В память о майоре Шутове… II Ранак-плюс.2008. № 31. С. 2.
- Хомицевич Д. Праздник начался II Светлагорскія навіны. 2010.14 верасня. С. 2.
|