Ганна Іванаўна Кулеш

Ганна Іванаўна Кулеш
Дата нараджэння 1953
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнаўца
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Ганна Іванаўна Кулеш (нар. 1953, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2017), прафесар (2020)[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў 1953 годзе ў Оршы[1], праз некалькі месяцаў па нараджэнні дачкі сям’я пераехала ў Стоўбцы.

У 1970 годзе скончыла Стаўбцоўскую сярэднюю школу № 2. У 1977 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура»[2].

У 1992 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Шляхі і спосабы папаўнення грамадска-палітычнай лексікі беларускай мовы на сучасным этапе» (навуковы кіраўнік — прафесар Л. М. Шакун)[2].

У 2016 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё мовы беларускага заканадаўства ХХ — пачатку ХХІ стст. (на матэрыяле беларускамоўных заканадаўчых тэкстаў)»[2].

Прафесар кафедры гісторыі беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ[2].

Член Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[3].

Навуковая дзейнасць

Аўтарка звыш 160 навуковых публікацый. Галіна навуковых інтарэсаў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы; праблемы гістарычнай і сучаснай лексікалогіі і лексікаграфіі; мова мастацкай літаратуры; мова беларускага заканадаўства; пытанні культуры мовы.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya