Ганна Кардзялюк
Ганна Кардзялюк (20 снежня 1994, Маларыта — 18 лютага 2022, Гродна, Беларусь) — беларуская футбалістка. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Пасля шлюбу ўзяла прозвішча Пруднікава. Клубная кар’ераЗ 2011 па 2012 год выступала за брэсцкую «Вікторыя-86». Пазней паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і пераехала ў Гродна. Там пачала гуляць за міні-футбольныя каманды «Рэгіён-ГрДУ» і «Ніва». Брала ўдзел у першых трох чэмпіянатах Беларусі. У 2013—2015 гадах працавала ў Маларыцкай раённай паліклініцы. Потым з 2015 па 2018 год у ДУЗ «ДАКБ МР» у Гродна. З 2018 года пачала працаваць лекарам-траўматолагам-артапедам у Лідскай ЦРБ, Ліда, а з 2019 года — у ДУ «АДСМ» Ліды. У жніўні 2018 года ўвайшла ў медычнай штаб жаночай зборнай Беларусі першага склікання. Была ўрачом жаночай зборнай Беларусі па міні-футболе. 28 снежня 2021 года ў яе нарадзілася дачка. 18 лютага 2022 года памерла ад наступстваў перанесенай раней каранавіруснай інфекцыі. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia