Горад згадваецца ў 1566 годзе як Рыта Малая. Назва перанесена з імя невялікай рэчкі Малой Рыты. Назва ракі ўтворана ад асновы рыць[4].
Гісторыя
Упершыню згадваецца пад 1566 годам як велікакняжацкая вёска Малая Рыта ў складзе Берасцейскага староства. У 1768—1790 гадах у вёсцы дзейнічалі металургічная мануфактура[5] і медны завод.
Маларыта была захоплена нямецкімі войскамі 22 чэрвеня 1941 года, акупацыя доўжылася да 20 ліпеня 1944 года. Увосень 1941 года немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі яўрэяў Маларыты і прылеглых вёсак у гета. У пасёлку былі забітыя каля 3000 чалавек, з якіх яўрэяў — каля 2800, у іх ліку жыхары як мястэчка, так і раёна.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. ЗАТ «КварцМелПром».
Культура
Штогод у горадзе праводзіцца Маларыцкі міжнародны марафон. Дзейнічае Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці.
Адукацыя
Сістэма адукацыі прадстаўлена 2 сярэднімі школамі, 1 гімназіяй, 5 дзіцячымі садамі, адной школай-садам.
Рэлігія
У цэнтры горада, каля рэчкі Рыта, стаіць Свята-Мікалаеўская царква, будаўніцтва якой адносіцца да канца XIX стагоддзя. На вуліцы Піянерскай знаходзіцца каталіцкі касцёл.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Маларыта // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 459. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Маларыцкая металургічная мануфактура // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 459. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.