Ганна Мікалаеўна Атрошчанка
Ганна Мікалаеўна Атрошчанка (нар. 20 жніўня 1949, пас. Чырвоны Рог, Добрушскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская пісьменніца і журналістка. БіяграфіяНарадзілася ў 20 жніўня 1949 года ў пасёлку Чырвоны Рог Добрушскага раёна. Маленства праходзіла ў вёсцы Перарост у роднай бабулі Марыі Максімаўны. Працавала на будоўлі, на Гомельскім заводзе пускавых рухавікоў, потым у рэдакцыях гарадскіх газет: «Вестник района», «Гомельскі веснік», «Советский район», шматтыражцы «Сельмашавец». Працавала карэспандэнтам, адказным сакратаром газеты, намеснікам галоўнага рэдактара[1]. Член Гомельскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2] і Беларускага саюза журналістаў[1], Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў. ТворчасцьПіша на беларускай і рускай мовах[1]. Актыўна друкавалася ў мясцовых і рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі. Аўтар 20-ці зборнікаў паэзіі і прозы, якія пабачылі свет у розныя гады. Гэта: «Асеннія мары», «Сустрэча», «Жытнёвыя каласы», «Чырвоны Рог», «Арыёза жыцця», «Жыццёвая гісторыя», «Летуценніца», «Лавровишня», «Ветрагон»[1], кніжкі для дзяцей «Дома і салома ядома»[1], «Казачны ласунак», «Падарунак» і іншыя. Многія вершы Ганны Атрошчанкі перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы, гучалі па рэспубліканскаму і абласному радыё[1]. Мясцовыя кампазітары напісалі на яе вершы рамансы і песні, якія выконваюцца на розных гарадскіх і святочных мерапрыемствах. УзнагародыУ 1996 годзе была пераможцай конкурсу, які праводзіў часопіс «Вожык», а ў 2007 годзе стала дыпламантам літаратурнага конкурсу, арганізаванага часопісам «Алеся». За ўдзел у абласным літаратурным конкурсе ў 2009 годзе «Пад мірным небам — 65 вёсен», узнагароджана заахвочвальным дыпломам, адзначана падзячным лістом за паэтычны зборнік «Арыёза жыцця»[3]. Лаўрэатка і дыпламантка міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў. За плённую працу на літаратурнай ніве ўзнагароджаная юбілейным нагрудным знакам «За ўклад у станаўленне і развіццё аддзялення», памятным медалём «Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру» і памятным медалём за ўдзел ва Усерасійскім штогадовым конкурсе «Героі Вялікай Перамогі». Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia