Стралічаўскі сельсавет
Стралі́чаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Стралічава. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Стралічаў. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Губарэвіцкага сельсавета. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Стралічава. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 8 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Аравіцкага (7 населеных пунктаў: вёскі Аравічы, Дронькі, Краснаселле, Пагоннае, Хвашчоўка, пасёлкі Гнездзенка і Града) і Радзінскага (8 населеных пунктаў: вёскі Баршчоўка, Лясок, Малочкі, Масаны, Радзін, Сінцы, Уласы і Чамкоў) сельсаветаў[1]. 4 ліпеня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рудакоўскага сельсавета. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлак Леніна[2]. 2 лістапада 2009 года ліквідаваны пасёлак Чырвонае Возера[3]. 21 верасня 2010 года ліквідаваныя населеныя пункты Мокіш, Плоскае, Рудыя, Чахі, Чырвоны Рог[4]. 20 верасня 2011 года ліквідаваныя вёскі Бабчын і Варацец[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 934 чалавекі[6], з іх 74,1 % — беларусы, 18,6 % — рускія, 5,2 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 794 чалавекі[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia