Ганна Уладзіміраўна Арашонкава
Ганна Уладзіміраўна Арашонкава (нар. 21 лістапада 1928) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1959). БіяграфіяГ. У. Арашонкава нарадзілася ў маёнтку Альба (сучасны Нясвіжскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1953 годзе. З 1956 года ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. У 1963—1967 гг. у Мінскім педагагічным інстытуце[1]. Навуковая дзейнасцьДаследавала сучасную беларускую мову і культуру мовы, лексікаграфію, дыялекталогію. Суаўтар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (кнігі 1-2, 1968-69; Дзяржаўная прэмія СССР 1971), «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас» (выпуск 1, 1988); Беларуская граматыка" (частка 1, 1985), «Слоўнік беларускай мовы» (1987), «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы» (1987) і «Кароткі слоўнік беларускай мовы» (1994, абодва з В. П. Лемцюговай); «Руска-беларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (1994). УзнагародыГ. У. Арашонкава з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР 1971 г. за ўдзел у комплексе прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia