Гарадзейскі сельсавет
Гарадзе́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Гарадзея. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Навасёлкаўскага сельсавета перададзены вёскі Завітая I і Завітая II[1]. 12 жніўня 1970 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лысіцкага сельсавета (4 населеныя пункты: Вялікая Лысіца, Забалацце, Копцеўшчына і Новая Лысіца)[2]. 26 верасня 1983 года ў склад сельсавета з Сноўскага сельсавета перададзена вёска Галаўцы[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Астроўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Астроўкі, вёскі Краснагоркі, Макашы, Малінаўка, Новіны, Прасці, Стаўпішчы, Янчыцы)[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 3604 чалавекі[5], з іх 93,8 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 4017 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia