Карцэвіцкі сельсавет
Карцэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Карцэвічы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад Ланскага сельсавета перададзены вёскі Вялікія Міцькавічы, Малыя Міцькавічы, Малая Быхаўшчына і Хрыпкава[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[2]. 11 чэрвеня 1984 года скасавана вёска Старая Свіцязь[3], 23 лютага 2011 года — вёска Надзея[4]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Нясвіжскага сельсавета[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1323 чалавекі[6], з іх 91,7 % — беларусы, 3,2 % — палякі, 3,0 % — рускія[7]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Карцэвічы, вёскі Альбянка, Альхоўка, Малева, Саска Ліпка і Сычэва. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia