Навасёлкаўскі сельсавет (Нясвіжскі раён)
Навасё́лкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новыя Навасёлкі. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Старыя Навасёлкі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад Гарадзейскага сельсавета перададзены вёскі Завітая I і Завітая II[1]. Пазней цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новыя Навасёлкі. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сейлавіцкага сельсавета[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 752 чалавекі[3], з іх 87,0 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 2,9 % — палякі[4]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Старыя Навасёлкі, вёскі Амлынцы, Кучынаўшчына, Новыя Навасёлкі, Петухоўшчына і Стрыхараўшчына. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia