Гарадзішчанскае
Гарадзішчанскае, Гарадзішча, Палескае — возера ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 12 км на паўночны ўсход ад горада Пінск, у вёсцы Гарадзішча, у басейне ракі Ясельда (фактычна знаходзіцца ў яе пойме). Плошча паверхні 0,74 км², даўжыня 1,48 км, шырыня 1,09 км. Найбольшая глыбіня 8,1 м, сярэдняя — 4,0 м. Даўжыня берагавой лініі 5,1 км. Аб’ём вады 2,93 млн м³. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі пад хмызняком і рэдкалессем. Зарастае слаба. На поўначы злучана вузкай пратокай з возерам Святое (Малое Гарадзішчанскае), на поўдні — шырокай пратокай з ракой Ясельда. У возеры водзяцца акунь, плотка, шчупак, лешч, сом, мянтуз, карась і іншыя віды рыб. У раёне возера адзначаны рэдкі від раслін, які занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, — кадзіла сармацкае. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка «Сярэдняя Прыпяць». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia