Сярэдняя Прыпяць
Ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць» — прыродаахоўчая тэрыторыя, якая месціцца на тэрыторыях Столінскага, Пінскага, Лунінецкага раёнаў Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. АпісаннеЗаказнік быў створаны пастановай Савету Міністраў ад 19 ліпеня 1999 г. па месцы заказнікаў «Вусце Лані», «Нізоўе Ясельды», «Нізоўе Случы»[1]. Поўная назва — Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сярэдняя Прыпяць». Плошча складае 90 447 га[1]. Месціцца ў сярэдняй пойме ракі Прыпяці. Міжнародны статус аховы: ТВП утворана ў 1998 годзе (код — BY017, крытэрыі А1, А4, В1, В2, В3). Рамсарскае ўгоддзе заснавана ў 2001 годзе (крытэрыі 1а, 1с, 2а, 3а, 3с, 4b) Гаспадарчая дзейнасцьНа 64 % тэрыторыі заказніка вядуць сваю гаспадарку 34 калгасы. Асноўныя віды выкарыстання: сенакосы, выпас жывёлы (каля 14 % плошчы), на мінеральных астравах вядзецца распашка зямель. 27 % тэрыторыі заказніка выкарыстоўваецца пад мэты лясной гаспадаркі. У пойме Прыпяці захавалася бортніцтва. Акваторыя ракі выкарыстоўваецца для суднаходства. ФлораКаля 92 % тэрыторыі складаюць плошчы, занятыя натуральнай расліннасцю. На тэрыторыі заказніка шмат пойменных лясоў і лугоў. Сярод лясоў пераважаюць чорнаалешнікі і дубравы. На тэрыторыі заказніка можна знайсці ўсе тыпы лугоў: ад вельмі забалочаных да сухіх, якія па структуры набліжаюцца да стэпаў. У пойме таксама прысутнічаюць тыповыя нізінныя балоты, якія ствараюць біятопы, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення ў Еўропе. Самыя вялікія балоты сканцэнтраваны ў вусцях рэк Ясельда і Стыр, якія з’яўляюцца прытокамі Прыпяці. На тэрыторыі заказнікі растуць 725 відаў раслін, з іх 11 відаў занесеныя ў Чырвоную кнігу. ФаўнаНа тэрыторыі заказніка добрыя умовы для падтрымання колькасці рэдкіх каляводных млекакормячых. Тут сустракаюцца 16 відаў земнаводных і паўзуноў, сярод якіх: балотная чарапаха (Emys orbicularis), звычайная квакша (Hyla arborea), чаротавая рапуха (Bufo calamita). На плошчы заказніка «Сярэдняя Прыпяць» сустракаецца 37 відаў рыб, якія жывуць у Прыпяці і азёрах-старыцах. Адзначана 182 віды птушак, 52 з якіх занесены у Чырвоную кнігу, а 5 — пад глабальнай пагрозай знікнення: чарацянка вяртлявая (Acrocephalus paludicola), вялікі арлец (Aquila clanga), драч (Crex crex), дупель (Gallinago media), белавокая чэрнець (Aythya nyroca) і гусь-піскулька (Anser erythropus). 155 відаў птушак адзначаны пры гнездаванні, 39 з якіх знаходзяцца пад аховай.
Папуляцыя быкоў ХекаЗ сакавіка 2020 года статак быкоў Хека засялілі ва ўрочышчы каля вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна, дзе яны паспяхова прыжыліся і пачалі размножвацца[2]. 15 асобін завезлі ў заказнік з латвійскага нацыянальнага парка «Кемеры » і выпусцілі на вольны выпас на мясцовых поймавых лугах[2]. Тэрыторыя плошчай каля 200 га, на якой жывуць быкі, з аднаго боку абмежавана агароджай, а з другога — рэкамі Прыпяццю і Сцвігай[2]. Эколагі і біёлагі лічаць, што пражыванне на поймавых лугах Прыпяці і яе прытокаў буйных быкоў дапаможа аднавіць біяразнастайнасць, паколькі яны не даюць разрастацца хмызнякамі і высокім травам і такім чынам падтрымліваюць стан экасістэмы бліжэйшым да нізкатраўных лугоў, што стварае добрыя ўмовы для жыцця традыцыйных лугавых птушак: кулікоў, качак і іншых. Скашванне лугоў дае горшы эфект, бо падвышае манатоннасць ландшафту, у адрозненне ад вынікаў пасьбы траваедных, якія пакідаюць пасля сябе курціны і некранутыя лапіны, што вабіць самых розных жывёл і птушак[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia