Гарадзішча (Яршэвічы)

Славутасць
Гарадзішча
54°01′54″ пн. ш. 26°54′57″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map

Гарадзішча — археалагічны помнік перыяду ранняга жалезнага веку (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.), размешчаны за 0,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Яршэвічы Валожынскага раёна, за 250 м ад вясковых могілак, ва ўрочышчы Замак.

Пляцоўка плоская, роўная, памерам 75×45 м, з паўночнага боку ўмацавана падковападобным валам вышынёй 1,5 м. Вядома з 1838 г., абследавалі ў 1893 г. Ф. В. Пакроўскі, у 1983 г. Э. М. Зайкоўскі. Культурны пласт у шурфах 0,3—0,7 м. Знойдзены 18 фрагментаў штрыхаванай керамікі, абпалены крэмень, шлакі. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі. Раскопкі не праводзіліся.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya