Гарлачык жоўты малы
Гарлачык жоўты малы[1] (Nuphar pumila) — шматгадовая травяністая водная расліна роду Гарлачык жоўты (Nuphar) сямейства Гарлачыкавыя (Nymphaeaceae). Апісанне
Шматгадовая травяністая водная бессцябловая расліна з тоўстым мясістым карэнішчам і плывучым ярка-зялёным, скурыстым, авальна-эліптычным сэрцападобным лісцем дыяметрам 5—15 см; падводнае лісце тонкае, маршчакаватае, светла-зялёнае, з плоскімі чаранкамі[2]. Кветкі дробныя (дыяметрам 2—3 см), аранжава-жоўтыя адзіночныя, з моцным прыемным пахам, з 5 жоўтымі, знізу зялёнымі чашалісцікамі і шматлікімі пялёсткамі. Рыльца пукатае, з 8—10 добра прыкметнымі прамянямі. Плод ягадападобны, выгнуты, з рабрыстай шыйкай, 20-40 мм даўжынёй і 15-20 мм шырынёй[2]. ПашырэннеРасце ў сярэдняй паласе Еўразіі, Скандынавіі, у паўночных раёнах Усходняй Еўропы, лясной зоне Сібіры і Далёкага Усходу, на поўдні Сахаліна. Гарлачык жоўты малы сустракаецца ў наступных краінах: Аўстрыя, Беларусь, Швецыя, Чэхія, Германія, Іспанія, Данія, Фінляндыя, Літва, Латвія, Нарвегія, Польшча, Швейцарыя, Вялікабрытанія і Францыя, а таксама ЗША. На Беларусі вельмі рэдкі від, трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях на паўднёва-ўсходняй мяжы арэалу. Гідрафіт. Расце пераважна ў мезатрофных і алігатрофных умовах. Месцы росту: невялікія поймавыя, лясныя і балотныя азёры, радзей затокі буйных азёр і рэк на глыбіні 0,5—1,5 м, на глеістых адкладах. Утварае дастаткова шчыльныя або разрэджаныя зараснікі, часам расце невялікімі групамі і адзінкавымі экземплярамі. Асаблівасці біялогіі![]() Цвіце ў чэрвені—верасні, пладаносіць у ліпені—лістападзе. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае (карэнішчамі). Плод выспявае пад вадой. Ядавітая расліна. ВыкарыстаннеКарані расліны выкарыстоўваюцца для палягчэння праблем са страваваннем, а таксама як танізуючы сродак. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia