Гарлянка жэнеўская
Гарлянка жэнеўская[1] (Ájuga genevénsis) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Гарлянка сямейства Ясноткавыя. Батанічнае апісанне![]() Вышыня расліны да 50 см. Прыкаранёвае лісце гарлянкі жэнеўскай даўгавата-лапаткавае або зваротнаяйкападобнае, аддалена і буйна гародкава-зубчастае, часам амаль цэльнакрайняе[2]. Ніжняе сцябловае лісце даўгаватае, у верхняй частцы асобна гародкава-зубчастае. Кветкі блакітнага колеру. Цвіценне: красавік — ліпень. Плады расліны — арэшкі да 3 мм даўжынёй, валасістыя, цёмна-бурага колеру. РаспаўсюджаннеСустракаецца ў еўрапейскай частцы Расіі ва ўсіх раёнах, акрамя Карэла-Мурманскага, Дзвінска-Пячорскага і Ніжняволжскага, а таксама на Украіне, у Малдове, Беларусі, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі. Агульнае распаўсюджанне расліны — уся Еўропа, акрамя Арктыкі, Міжземнамор’е (уключаючы Паўночную Афрыку), Балканскі паўвостраў і Малая Азія, Іран, Афганістан, Арменія і Курдыстан, а таксама Кітай. Хімічны склад расліныЗмяшчае аукубін, флаваноіды, эфірны алей, фітол, гарпагід і дубільныя рэчывы. ВыкарыстаннеВыкарыстоўваецца ў медыцыне. Расліна прымяняецца як супрацьзапаленчы, гемастатычны і раназажыўляльны сродак. Экстракт і сок ва ўмовах эксперыменту праяўляюць выяўленую гемастатычную ўласцівасць, актывізуюць скарачальную дзейнасць міяметрыя. Гарлянка жэнеўская з’яўляецца меданосам. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia