Гарычка веснавая
Гары́чка веснавая (Gentiána vérna) — від раслін роду Гарычка (Gentiana) сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae). Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з кароткім голым чатырохгранным сцяблом вышынёй 3—10 см і тонкім галінастым карэнішчам, якое ўтварае дзярніну. Прыкаранёвае лісце эліпсападобнае, па краі гладкае, сабранае ў разетку; сцябловае — супраціўнае, больш кароткае і вузкае, зрослае парамі ў кароткія похвы. Кветка адзінкавая, дыяметрам 1—2 см, цёмна-сіняя з доўгай трубкай і плоскім пяцілопасцевым адгібам. Плод — вузкаэліпсападобная каробачка з дробным насеннем. РаспаўсюджаннеСярэднееўрапейскі горны рэліктавы від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй і Атлантычнай Еўропы, поўдзень Скандынавіі, поўнач Балканскага паўвострава, Іран, Турцыя. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў ізаляваным лакалітэце за ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: альпійскія лугі, сырыя лугавіны. Асаблівасці біялогііЦвіце ў пачатку мая, пладаносіць у сярэдзіне або канцы мая. Размнажаецца насеннем. ВыкарыстаннеЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia