Гары Потэр і Прынц-паўкроўка
«Гары Потэр і Прынц-паўкроўка» (англ.: Harry Potter and the Half-Blood Prince) — шосты і перадапошні раман з серыі пра Гары Потэра, напісанай Джаан Роўлінг. Раман апісвае шосты год Гары Потэра, маладога чараўніка, у школе вядзьмарства і чараўніцтва «Хогвартс». Кніга была выдадзена 16 ліпеня 2005 года ў Вялікабрытаніі выдавецтвам «Bloomsbury», у Злучаных Штатах выдавецтвам «Scholastic Inc» і ў шэрагу іншых краін. У першыя 24 гадзіны пасля публікацыі было прададзена 9 мільёнаў копій, што было рэкордам, пакуль апошняя частка серыі, «Гары Потэр і Дары Смерці», не пабіла яго. Раман быў прыняты ў цэлым станоўча і выйграў некалькі прэмій і ўзнагарод, у тым ліку атрымаў прэмію «Кніга года ў Брытаніі» у 2006 годзе. Крытыкі адзначылі, што тон рамана змрачнейшы, чым у папярэдніх частак серыі, але ў ім ёсць і гумар. Некаторыя выдзелілі асноўныя тэмы кнігі: любоў і смерць, давер і адкупленне. Таксама было заўважана і развіццё характару Гары і іншых персанажаў-падлеткаў. Экранізацыя рамана, прэм’ера якой адбылася 15 ліпеня 2009 года, зарабіла больш за $934 мільёны у пракаце, а таксама збольшага спрыяльныя водгукі кінакрытыкаў. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia