«Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць» (англ.: Fantastic Beasts and Where to Find Them) — амерыкана-брытанскі фільм рэжысёра Дэвіда Ейтса па аднайменнай кнізеДжаан Кэтлін Роўлінг, якая выступіла ў ролі аўтара сцэнарыя і прадзюсара стужкі. Спін-оф серыі аб Гары Потэры, які распавядзе пра падзеі, што адбыліся за 65 гадоў да пачатку асноўнай сагі[12].
Прэм'ера адбылася 10 лістапада 2016 у Нью-Ёрку. Прэм'ера беларускай агучцы адбылася ў 2017 годзе пры падтрымцы студыі Gavarun.by.
Сюжэт
У 1926 годзе магічны заолаг і пісьменнік Ньют Скамандэр, які не ўяўляе жыццё без прыгод, займаецца класіфікацыяй фантастычных звяроў і істот. Цеснае супрацоўніцтва з магічнымі Камітэтамі дазваляе Ньюту бесперашкодна падарожнічаць па свеце, і адна з такіх паездак прыводзіць яго ў Нью-Ёрку. Ён прыбывае на сход пад назвай «Магічны Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі» (МАКАЗША), каб сустрэцца з важным чыноўнікам. Ньют узяў з сабой чарадзейны чамадан, які змяшчае ў сабе небяспечных магічных істот і іх натуральныя асяроддзі пражывання. Калі гэтыя істоты збягаюць з чамадана, амерыканскія чарадзейныя ўлады кідаюцца ў пагоню за Ньютам.
Таксама гэта пагражае адносінам паміж чараўнікамі і магламі ў Нью-Ёрку. Бо гэты горад і так не вельмі бяспечны з-за прысутнасці Філантрапічнага таварыства «Новы Салем» — радыкальнай арганізацыі, члены якой маюць намер знішчыць усіх чараўнікоў у свеце.
У ролях
Эдзі Рэдмэйн — Ньют Скамандэр[13], эксцэнтрычны магізаолаг, аўтар падручніка «Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць», працаўнік Міністэрства магіі. Падарожнічае па свеце ў пошуках і для дакументацыі магічных істот. Яму больш камфортна з магічнымі істотамі, чым з такімі ж чараўнікамі і ведзьмі, як ён сам. Ньют вучыўся ў Хогвартсе, але быў адлічаны за тое, што адна з яго магічных істот ледзь не забіла чалавека. Толькі адзін прафесар быў на яго баку — Альбус Дамблдар.
Кэтрын Уотэрстан — Парпенціна «Ціна» Голдстэйн[14], супрацоўніца Магічнага Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі (МАКАЗША), калісьці працавала Аўрорам, але яе панізілі да механічнай офіснай працы.
Элісан Сьюдал — Куіні Голдстэйн[15], малодшая сястра Парпенціны, працуе ў тым жа аддзеле ў МАКАЗША, што і Ціна, але не мае амбіцый стаць Аўрорам. Акрамя таго, яна — легілеменс, гэта значыць можа чытаць думкі.
Дэн Фоглер — Джэйкаб Кавальскі, магл-пекар, уцягнуты ў прыгоды Ньют.
Саманта Мортан — Мэры Лу, магл і лідар Філантрапічнага таварыства «Новы Салем». Зацыкліліся на жаданні знішчыць усе магічнае, Мэры-Лу абвяшчае крыжовы паход супраць чарадзеяў і ведзьмаў, якія, паводле яе пераканання, жывуць сярод нас. Нават уласных прыёмных дзяцей, якія жывуць у страху перад маці, яна гадуе ў нянавісці да ўсяго магічнага.
Колін Фарэл — Персіваль Грэйвз[17], кіраўнік Аддзела магічнай бяспекі МАКАЗША, аўрор.
Акцёрскі склад на San Diego Comic-Con International 2016
Эдзі Рэдмэйн
Кэтрын Уотэрстан
Элісан Сьюдал
Дэн Фоглер
Колін Фарэл
Эзра Мілер
Здымкі
12 верасня2013 Джаан Роўлінг абвясціла ў сваім афіцыйным акаўнце ў Facebook пра тое, што напіша сцэнарый фільма «Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць»[21].
Асноўныя здымкі пачаліся ў жніўні 2015 года на студыі Warner Bros. у Ліўсдэне.[22][23][24] Некалькі сцэн былі зняты ў Лондане.[25] Іншай лакацыяй стаў St George's Hall у Ліверпулі, які ператварылі ў Нью-Ёрк 20-х гадоў.[26]Джоні Дэп удзельнічаў у здымках толькі 2 дні.[27] Здымачны працэс завяршыўся ў студзені 2016 года.
Саўндтрэк
Fantastic Beasts and Where to Find Them Original Motion Picture Soundtrack
↑"Filming To Begin August 17th". FantasticBeastsMovies.com. 12 August 2015. Архівавана з арыгінала 4 сакавіка 2016. Праверана 17 August 2015. Архіўная копія(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 лістапада 2016.