Фантастычныя істоты: Таямніцы Дамблдора
«Фантастычныя істоты: Таямніцы Дамблдора» (англ.: Fantastic Beasts: The Secrets of Dumbledore) — фантастычная драма рэжысёра Дэвіда Ейтса, працяг фільма «Фантастычныя істоты: Злачынствы Грындэльвальда», дзеянне развіваецца ў тым жа свеце, што і серыі фільмаў пра Гары Потэра. Прэм’ера фільма ў Вялікабрытаніі адбылася 8 красавіка 2022 года, у ЗША 15 красавіка 2022. У беларускі пракат фільм не выйшаў з-за байкоту буйных кінакампаній, звязанага з уварваннем Расіі ва Украіну. Яшчэ два фільмы серыі «Фантастычныя істоты» знаходзяцца ў распрацоўцы. СюжэтПрафесар Альбус Дамблдор даведваецца, што магутны цёмны чараўнік Грындэльвальд плануе захапіць уладу над светам. Разумеючы, што не зможа спыніць яго ў адзіночку, Дамблдор просіць магазаолага Ньюта Скамандэра ўзначаліць каманду выдатных чараўнікоў і аднаго адважнага магла-пекара. Іх чакаюць неверагодна небяспечныя прыгоды, сустрэча са старымі і ўтаймаванне новых магічных істот і барацьба з прыхільнікамі Грындэльвальда, якіх становіцца ўсё больш. У ролях
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia