Гаспар II дэ Каліньі паходзіў з старажытнага, але не занадта знатнага бургундскага роду. Род Каліньі можна прасачыць да XI стагоддзя. У часы валадарання караля Людовіка XI, яго продкі перайшлі на службу да караля Францыі.
Дзяржаўная служба
У 1537 годзе Гаспар быў прадстаўлены да двару Францыска I, дзе хутка пасябраваў з маладым герцагам Франсуа дэ Гізам. Ужо ў 1543 годзе яны ўдваіх праводзілі караля на вайну, а неўзабаве пасля гэтага Каліньі ўступіў у шэрагі дзейнага войска і адразу звярнуў на сябе ўвагу мужнасцю і таленавітасцю, здольнасцю арганізаваць войскі, трымаць салдат у дысцыпліне і натхняць іх. Падчас вайны з Карлам V і Генрыхам VIII ён выказаў здольнасці і на дыпламатычнай ніве, паспеўшы шляхам перамоў пакінуць за Францыяй Булонь.
У 1547 годзе быў прызначаны генеральным палкоўнікам французскай пяхоты, з 1551 года — губернатарам Парыжу і Іль-дэ-Франс, з 1555 года — Пікардыі. У 1552 годзе прызначаны адміралам Францыі. У чыне адмірала прымаў удзел у вайне супраць Латарынгіі, дзе спрыяў заваяванню трох біскупстваў і перамозе пры Рэнці(англ.) (бел.. Але асабліва Каліньі праславіў сябе ў гэтай вайне абаронай Сен-Кантена (1557), там ён быў узяты ў палон іспанцамі, перапраўлены ў Гент, дзе і прабыў каля двух гадоў.
Забойства Каліньі ў Варфаламееўскую ноч.
У гэты час, дзякуючы адзіноце, чытанню Бібліі, перапісцы з братам (д’Андэла), які ўжо браў актыўны ўдзел у Рэфармацыі, Каліньі далучыўся да кальвінства і пераканаў зрабіць тое ж і сваю жонку. У кастрычніку 1559 года Каліньі быў вызвалены з іспанскага палону і вярнуўся ў Францыю. На радзіме ён стаў адным з лідараў пратэстанцкага руху, прыняўшы актыўны ўдзел у Рэлігійных войнах.
Jean du Bouchet, Preuves de l’histoire généalogique de l’illustre maison de Coligny (Paris, 1661)
François Hotman, Vita Colinii (1575), translated as La vie de messire Gaspar de Colligny Admiral de France, (1643; facsimile edition prepared by Émile-V. Telle (Geneva: Droz) 1987).
L. J. Delaborde, Gaspard de Coligny (1879—1882)
Erich Marcks, Gaspard von Coligny, sein Leben und das Frankreich seiner Zeit (Stuttgart, 1892)
H. Patry, «Coligny et la Papauté,» in the Bulletin du protestantisme français (1902)
Arthur Whiston Whitehead, Gaspard de Coligny, Admiral of France (1904)
Charles Merki, L’Amiral de Coligny (1909).
J. Shimizu, Conflict of Loyalties: Politics and Religion in the Career of Gaspard de Coligny, Admiral of France, 1519—1572 (Geneva) 1970. Coligny’s political motivations are stressed.
A Paris colloquy on Admiral de Coligny and his times in 1972 resulted in a volume of essays, Actes du colloque l’Amiral de Coligny et son temps (Paris) 1974.