Гасподняя армія супраціўлення
Гасподняя армія супраціўлення, ГАС (англ.: Lord’s Resistance Army, LRA) — угандыйская нацыяналістычная паўстанцкая групоўка. Рэкрутуе сваіх салдат з прадстаўнікоў народнасці ачолі. Таксама разглядаецца як дэструктыўная секта[1]. ГісторыяРух заснаваны ў 1987 годзе Джозефам Коні, які абвясціў сябе прарокам, голасам Святога Духа і маральным пераемнікам Эліс Лаквены[2]. Спярша групоўка насіла назву «Угандыйская народна-дэмакратычная хрысціянская армія», затым — «Угандыйская хрысціянска-дэмакратычная армія». З пачатку 1990-х рух носіць сваю сучасную назву. Базы і апорныя пункты баевікі размясцілі ў Паўднёвым Судане і на сумежных з Угандай тэрыторыях ДР Конга[3]. 14 снежня 2008 года ўзброеныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Уганды пачалі сумесную ваенную аперацыю супраць ГАС[4]. У 2011 года ЗША накіравалі войскі для дапамогі краінам у барацьбе з паўстанцамі[5][6]. Ідэалогія і палітыкаЗ самага пачатку існавання групоўка змагалася супраць урада Ёверы Мусевені за ўсталяванне ва Угандзе тэакратычнага рэжыму, заснаванага на 10 біблейскіх запаведзях. У ідэалогіі арганізацыі элементы хрысціянскага вучэння спалучаюцца з традыцыйнымі афрыканскімі вераваннямі. Паводле саміх баевікоў, яны маюць наступныя мэты[7]:
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia