Гастон ТорнГастон Эгмон Торн (люксемб. Gaston Egmond Thorn, 3 верасня 1928, горад Люксембург — 26 жніўня 2007, Люксембург) — люксембургскі і еўрапейскі палітычны дзеяч. БіяграфіяГастон Торн падчас Другой сусветнай вайны быў арыштаваны акупацыйнымі сіламі і правёў некалькі месяцаў у папраўчай лагеры. Пасля вайны вучыўся ў вышэйшых навучальных установах у Манпелье і Парыжы (Францыя), а таксама ў Лазане (Швейцарыя). Атрымаў ступень доктара права і быў прыняты ў Калегію адвакатаў Люксембурга. У перыяд вучобы з’яўляўся старшынёй Нацыянальнага саюза студэнтаў Люксембурга і старшынёй Міжнароднай канферэнцыі студэнтаў. Дарадца Люксембурга, пазней намеснік мэра горада з 1951 па 1963. Палітычная кар’ера ў ЛюксембургуУ 1959 годзе Торн быў выбраны ў Заканадаўчы сход Люксембурга. Узначальваў ліберальную Дэмакратычную партыю Люксембурга з 1961. Стаў членам урада ў 1968 годзе. Доўгі час займаў міністэрскія пасты ў розных саставах урада, у прыватнасці, міністр замежных спраў і знешняга гандлю ў 1969—1980, міністр эканомікі ў 1977—1980. У 1975 годзе быў выбраны Старшынёй Генеральнай Асамблеі ААН. Прэм’ер-міністр Люксембурга ў 1974—1979. Палітычная кар’ера ў Еўрапейскім саюзеСтаршыня Еўрапейскай камісіі ў 1981—1985. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia