Старшыня Еўрапейскай камісіі (ЕК) ўзначальвае выканаўчы орган улады Еўрапейскага саюза. Старшыня кантралюе ўсю выканаўчую ўладу, яе членаў і Еўрапейскі грамадзянскі сэрвіс. Прэзідэнт адказвае за размеркаванне партфеляў сярод членаў камісіі і можа правесці перастаноўку яе членаў або, пры неабходнасці, звольніць іх. Ён вызначае рэгламент Камісіі і ўсе заканадаўчыя прапановы.
Камісія праектуе новыя законы і разглядае іх на прыкладзе штодзённага жыцця Саюза (абапіраючыся на бюджэт і прымае рашэнні). Камісія таксама прадстаўляе ЕС у такіх арганізацыях як Сусветная Гандлёвая Арганізацыя і G8.[1][2] АТым не менш, Старшыня ЕК, у адрозненне ад іншых кіраўнікоў урадаў, не вызначае знешнюю палітыку, не можа камандаваць войскамі або змяняць падаткі, паколькі яны ў асноўным па-за кампетэнцыі ЕС.
Пасада была створана ў 1958 годзе. Старшыня фармальна прызначаецца міністэрствам Савета Еўрапейскага саюза (на практыцы, Еўрапейскім саветам — главамі дзяржаў-членаў) кожныя пяць гадоў і яго кандыдатура ўхваляецца Еўрапейскім парламентам, да якога адносіцца Старшыня (Парламент можа выражаць неўхваленне працы Камісіі). Старшыня ў такім разе выбірае іншых Еўрапейскіх камісараў, разам з краінамі-членамі ЕС. Пасля гэтага ён перадае абавязкі кожнаму з іх. Да моманту прыняцця імі ўсіх спраў, яны абавязаны выступіць перад Парламентам.[1][2]
Старшыня Еўрапейскай камісіі — Урсула фон дэр Ляен, былы міністр абароны Германіі, зацверджаны Еўрапарламентам 16 ліпеня 2019[3].
Спіс Старшынь Еўракамісіі
№
Старшыня
Фота
Дзяржава і папярэдняя пасада
Партыя
Час паўнамоцтваў
Заўвагі
1
Вальтэр Хальштэйн
Міністр фінансаў
Хрысціянскія дэмакраты
01958-01-01 1 студзеня 1958 — 01967-06-30 30 чэрвеня 1967
Стварыў агульную сельскагаспадарчую палітыку і вырашыў крызіс вакантных пасад, які прывёў да Люксембургага кампрамісу.
2
Жан Рэй
Міністр фінансаў
Ліберальныя дэмакраты
01967-07-02 2 ліпеня 1967 — 01970-07-01 1 ліпеня 1970
Пачаў ініцыятывы па Еўрапейскаму палітычнаму супрацоўніцтву і Эканамічнаму і Манетарнаму Саюзу ЕС.
3
Франко Марыя Малфаці
Міністр замежных спраў
Хрысціянскія дэмакраты
01970-07-02 2 ліпеня 1970 — 01972-03-01 1 сакавіка 1972
01972-03-22 22 сакавіка 1972 — 01973-01-05 5 студзеня 1973
Курыраваў стварэнне Еўрапейскай валютнай сістэмы (ЕВС) і першае пашырэнне ЕС
5
Франц-Хаўер Арталі
Міністр фінансаў
Хрысціянскія дэмакраты
01973-01-06 6 студзеня 1973 — 01977-01-05 5 студзеня 1977
Кіраваў пашыранай Супольнасцю падчас нафтавага крызісу ў 1973 годзе і турэцкага ўварвання на Кіпр
6
Рой Джэнкінс
Міністр унутраных спраў
Сацыялісты
01977-01-06 6 студзеня 1977 — 01981-01-19 19 студзеня 1981
Курыраваў развіццё ЕВС і быў першым Старшыней, які ўдзельнічаў у G8
7
Гастан Торн
Прэм’ер-міністр
Ліберальныя дэмакраты
01981-01-20 20 студзеня 1981 — 01985-01-06 6 студзеня 1985
Паскорыў пашырэння падчас працы над Адзіным еўрапейскім актам. Аднак у перыяд «евраскляроза» уплыў Торна наменшыўся
8
Жак Дэлор
Міністр фінансаў
Сацыялісты
01985-01-07 7 студзеня 1985 — 01995-01-24 24 студзеня 1995
Курыраваў прыняцце Адзінага Еўрапейскага Акта і Маастрыхцкага дагавора, быў галоўным архітэктарам Камітэта рэгіёнаў. Кіраваў у час пашырэння ЕС у 1995 годзе.
9
Жак Сантэр
Прэм’ер-міністр
Народная партыя
01995-01-25 25 студзеня 1995 — 01999-03-15 15 сакавіка 1999
Сантер працаваў над Амстэрдамскім дагаворам, Ніцкім дагаворам і ўвядзеннем еўра. Аднак праца яго камісіі была азмрочана бюджэтнай палемікай. Сантер падаў у адстаўкуда заканчэння тэрміну дзеяння яго мандата.
-
Мануэль Марын (замяшчэнне)
Еўрапейскі міністр
Сацыялісты
01999-03-15 15 сакавіка 1999 — 01999-09-17 17 верасня 1999
З-за датэрміновай адстаўкі Сантэра, праца яго камісіі працягвалася пад кіраўніцтвам Мануэля Марына, як часовага Старшыні адміністрацыі.
02004-11-22 22 лістапада 2004 — 02014-11-01 1 лістапада 2014
Барозу курыраваў прыняцце Лісабонскага дагавора, працаваў у час пашырэнняў 2004 і 2007 гадоў, а таксама ў час яго старшынства была прынята Дырэктыва Блокештэйна.