Гастраэнтэрыт
Гастраэнтэрыт (ад стар.-грэч.: γαστήρ, родны склон γαστρός — «страўнік» і ἔντερον — «кішка») — запаленчае захворванне страўніка і тонкага кішачніка. У чалавека гастраэнтэрыт развіваецца з прычыны харчовых токсікаінфекцый, заражэння бактэрыямі, піцця недабраякаснай вады, захворванняў (грып, пнеўманія, адзёр, сепсіс і інш), атручвання цяжкімі металамі, кіслотамі, шчолачамі, ртутнымі прэпаратамі і інш. Працякае ў вострай і хранічнай форме. Часта суправаджаецца пашкоджаннем і тоўстага кішачніка — гастраэнтэракаліт. Лячэнне і прафілактыкаПры вострым гастраэнтэрыце — прамыванне страўніка праз зонд, якое можна замяніць звычайным пітвом з наступным выклікання ваніт; грэлкі да ног, медыкаментозная тэрапія, накіраваная на ўрэгуляванне сакраторнай функцыі страўніка і кішачніка; пры хранічным гастраэнтэрыце — працяглая дыетатэрапія, строгае выкананне рэжыму харчавання, медыкаментозная тэрапія. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia