Гасцінгс Лаянэл Ісмей
Гасцінгс Лаянэл Ісмей, 1-ы барон Ісмей (англ.: Hastings Lionel Ismay, 1st Baron Ismay; нар. 21 чэрвеня 1887, Найнітал, Брытанская Індыя — 17 снежня 1965, Брадвей, Вустэршыр, Вялікабрытанія) — брытанскі ваенны і палітычны дзеяч, генерал. Міністр па справах Садружнасці ў 1951—1952 гадах. Першы генеральны сакратар НАТА. Займаў гэтую пасаду ў 1952—1957 гадах. БіяграфіяНарадзіўся ў Найнітале, Індыя, вучыўся ў прывілеяванай лонданскай школе Чартэрхаўс і Каралеўскім ваенным вучылішчы ў Сандхерсце. Пасля выпуску з вучылішча быў афіцэрам у індыйскай арміі, у 21-м кавалерыйскім палку прынца Альберта Віктара, затым ваяваў у складзе вярблюджага корпуса ў Самалі. З 1925 года — памочнік сакратара Камітэта абароны імперыі. Атрымаў званне падпалкоўніка і быў ваенным сакратаром у 1-га маркіза Уілінгдона, віцэ-караля Індыі, у 1936 годзе вяртаецца намеснікам сакратара ў Камітэт абароны Імперыі, у 1938 годзе, становіцца яго сакратаром. Падчас Другой сусветнай вайны пасля прызначэння Уінстана Чэрчыля прэм’ер-міністрам у маі 1940 года стаў начальнікам яго асабістага штаба і адначасова намеснікам па ваенных пытаннях сакратара «ваеннага кабінета», быў сувязным звяном паміж Чэрчылем і вышэйшым брытанскім ваенным кіраўніцтвам, падтрымліваў сувязь з прадстаўнікамі камандавання Арміі ЗША, удзельнічаў у працы некалькіх міжсаюзнічных канферэнцый[6]. Генералу Ісмею прыпісваецца выказванне аб мэтах стварэння НАТА: «не дапускаць СССР у Еўропу, забяспечваць у ёй амерыканскую прысутнасць і стрымліваць Германію»[7]. Крыніцы
Спасылка
|
Portal di Ensiklopedia Dunia