Манфрэд Вёрнер
Манфрэд Герман Вёрнер (ням.: Manfred Hermann Wörner; 24 верасня 1934, Штутгарт — 13 жніўня 1994, Брусель) — нямецкі дзяржаўны дзеяч, генеральны сакратар НАТА (1988—1994), міністр абароны ФРГ (1982—1988). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і ўладальніка тэкстыльных магазінаў. Атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю ў Гейдэльбергскім, Парыжскім і Мюнхенскім універсітэтах. У 1956 годзе ўступіў у рады ХДС і ўключыўся ў актыўную палітычную дзейнасць. З 1973 года — член федэральнага праўлення ХДС. У 1961—1962 гадах — эксперт ва ўнутранай адміністрацыі зямлі Бадэн-Вюртэмберг, у 1962—1964 гадах — парламенцкі саветнік зямельнага парламента зямлі Бадэн-Вюртэмберг, у 1964—1965 гадах — дарадца ўрада раёна Гёпінген. У 1965—1988 гадах — дэпутат бундэстага, у 1969—1972 гадах — намеснік старшыні фракцыі ХДС/ХСС, у 1976—1980 гадах — старшыня камітэта па абароне нямецкага бундэстага, у 1982—1988 гадах — міністр абароны ФРГ, З 1988 года — генеральны сакратар НАТА. Памёр ад раку ў 1994 годзе. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia