Гаўдэмунда
Гаўдэмунда, імаверна Гаўдзіманта (літ.: Gaudimantė; 1260-я — 1288/1291), хроснае імя Сафія — дачка князя Трайдзеня, напэўна, сястра князёў Будзікіда і Будзівіда[1]. ІмяІмя з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў, што дайшлі з індаеўрапейскай даўніны[2]. Адпачатная форма мела выгляд тыпу «Гаўдзіманта». Першая аснова звязаная з літоўскім gauti «здабываць, атрымліваць», gaudyti «лавіць, здабываць» і ў іменніку несла значэнне здабыцця ваеннай здабычы[3]. Другая аснова Mant- звязаная з літоўскім manta «перасоўная маёмасць; (ваенная) здабыча». Тое, у сваю чаргу, звязана з manyti, адно са значэнняў якога (апроч асноўнага «думаць, меркаваць») — «займець, здабыць»[4]. Імя Гаўдзіманта адносілася да слою «ваярскіх» імёнаў, якія запанавалі ў раннелітоўскім іменніку разам з абсалютызацыяй ролі ваяроў у структуры грамадства, іх пачалі надаваць асобам як мужчынскага, так і жаночага полу. Такога ж тыпу «ваярскія» імёны мелі дочкі князя Гедзіміна Айгуста (адпаведнае мужчынскае імя значыла «звыклы да (ваенных) паходаў») і князя Кейстута Рымгайля (імя Рымгайла значыла «трывалы і моцны»). ЖыццяпісЗ 1279 года ў шлюбе з плоцкім князем Баляславам Земавітавічам. Апошні раз Гаўдэмунда згадваецца пад 1288 годам, а ў 1291 годзе Баляслаў ажаніўся з Кунегундай, дачкой Пржэмысла Отакара II. Гаўдзіманта мела двух сыноў — Земавіта і Тройдэна, імёны якіх паўтараюць імёны дзядоў — мазавецкага Земавіта І (з боку бацькі Баляслава) і літоўскага Трайдзеня (з боку маці Гаўдзіманты). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia