Анастасія Гедзімінаўна
Анастасія Гедзімінаўна, імя па нараджэнні Айгу́ста (каля 1320 — 11 сакавіка 1345) — першая жонка вялікага князя маскоўскага Сёмёна Іванавіча. ІмяІмя Айгуста з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў, што дайшлі з індаеўрапейскай даўніны[1]. Першая аснова Ai(g)- ад пярвейшага Eig-, што звязана з літоўскім eiti «ісці», eiga «хада». З асновай Eig- вядомыя антрапонімы тыпу Eig-mant’as, Eig-min’as[2]. У старалітоўскім іменніку гэтая аснова была звязаная з паняццем ваенных паходаў. Другая аснова Gust- вядомая з антрапоніма Gus(t)-taut’as і звязваецца з gusti «звыкаць». У сучасным літоўскім іменніку часцейшая таго ж паходжання аснова Gud- (ад gudo «звыкаў»), як у імёнах тыпу Gud-mant’as, Gud-vil’as[3]. Імя Айгуста адносілася да слою «ваярскіх» імёнаў, якія запанавалі ў раннелітоўскім іменніку разам з абсалютызацыяй ролі ваяроў у структуры грамадства, іх пачалі надаваць асобам як мужчынскага, так і жаночага полу. Дастасаванае да мужчынскага носьбіта, гэтае імя значыла «Звыклы да (ваенных) паходаў». Такога ж тыпу «ваярскія» імёны насілі таксама дачка князя Трайдзеня Гаўдзіманта (імя Гаўдзімант значыла «Слаўны (ваеннай) здабычай»), дачка князя Кейстута Рымгайля (мужчынскае імя Рымгайла значыла «Трывалы і моцны»). БіяграфіяДачка вялікага князя літоўскага Гедзіміна, дата нараджэння пэўна не вядома. У 1333 годзе прывезена ў Маскву, замуж за 16-гадовага маскоўскага княжыча Сямёна Іванавіча. Нарадзіла двух сыноў, Васіля і Канстанціна, памерлых у маленстве, і дачку Васілісу (жонку кашынскага князя Міхаіла Васілевіча). Памерла ў Маскве падчас чумы, прыняўшы перад смерцю схіму. Пахавана ў заснаваным ёй жа Спаса-Праабражэнскім манастыры. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia