Гаўдэнцый Шапялевіч
Радзіслаў Іасафатавіч Шапялевіч, Гаўдэнцый (Гаўдэнты[1], Гаўдэнтый[2]) Шапялевіч або Лазарэвіч-Шапялевіч (1800, Магілёўская губ.[3] — май[4] 1846) — беларускі польска- і рускамоўны паэт[1][3][4]. БіяграфіяВучыўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі[3]. Пасля закрыцця акадэміі (1820), быў павятовым суддзём[3]. Затым, да 1830 года служыў калежскім сакратаром у Дэпартаменце Духоўных спраў замежных веравызнанняў у Пецярбургу[1]. У 1830—1834 гадах быў настаўнікам лацінскай мовы ў Віцебскай гімназіі[1]. У 1834 годзе звольнены з гімназіі ў сувязі са справай Т. Лада-Заблоцкага[4], пазнаёміўся з апошнім падчас следства[5]. Паводле ўспамінаў М. Маркса, Р. Шапялевіча год трымалі пад арыштам па даносе, за гэты час яго жонка звар'яцела[6]. Пасля вызвалення, пакінуў Віцебск і пасяліўся ў бацькоўскім маёнтку Рудня Невельскага павету, куды ў 1830-1840-х гадах штолета прыязджаў з Пецярбурга Я. Баршчэўскі[7]. ТворчасцьРадзіслаў Шапялевіч належыць да шматлікай групы беларускіх літаратараў 1840-х гадоў, якія аднолькава добра валодалі польскай і рускай мовамі і цікавіліся беларускім фальклорам і даўніной, аднак, гэта літаратурная плынь хутка згасла.[3] Пачаў пісаць вершы яшчэ ў акадэміі, асобныя з іх друкаваліся ў «Miesięczniku Połockim», у т.л. вершы «Mierność»[5]. Вершы у рамантычна-баладным стылі на рускай мове («Мальвина» і інш.) публікаваліся ў «Альманах Муз» (1830-1840-я), празаічныя творы Р. Шапялевіча выходзілі ў «Вестник Европы».[3] Вершы і проза польскай мовай публікаваліся ў штогодніку «Niezabudka» (СПб)[3], газеце Я. Баршчэўскага «Tygodnik Petersburski» (СПб)[4]. Асобна выйшла паэма «Psycha» (1843[4]), яе сюжэт наследаваў Апулею і Багдановічу, а форма — Арыёста, мова і форма паэмы бездакорны[3]. Наследаваннем антычным аўтарам быў і «Dyogenes drugi»[5]. Апошняя паэма Р. Шапялевіча «Obłąkana», апублікаваная толькі ўрыўкам, сведчыць пра сталасць таленту, пра паварот аўтара ад наследавання да рэальнага ў паэзіі[3]. Па невядомых прычынах, з усіх беларускіх літаратараў 1840-х гадоў, толькі Р. Шапялевіч не друкаваўся ў альманаху К. Буйніцкага «Rubon». Аднак, мусіць, аднайменны верш «Rubon» прызначаўся для гэтага.[5] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia