Казімір Андрэевіч Буйніцкі
Казімір Андрэевіч Буйніцкі (30 лістапада (11 снежня) 1788[1], Краслава, Рэч Паспалітая — 14 (26) ліпеня 1878[1], Дагда, Дагдская воласць[d]; Крыптанімы: WR) — пісьменнік, публіцыст, краязнавец. Ганаровы куратар школ Віцебскай губерні. У 1842—1849 гадах выдаваў альманах «Rubon». Даследчык Падзвіння, член Віленскага археаграфічнага таварыства, актыўны член Віленскай археалагічнай камісіі. Аўтар этнаграфічна-краязнаўчых нарысаў, вершаванай камедыі «Komedje» (1851), апавяданняў і вершаў «Stara Panna» (1854), «Siostra Gertruda» (1842), «Pamiętniki ks. Jordana» (1852), «Biurko» (1862), «Wedròwki» (1841), «Nowa wedròwka po małych drogach» (1852) на польскай мове. У сваіх апавяданнях даволі праўдзіва паказвае жыццё беларускага і латышскага сялянства[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia